BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У бліжэйшы аўторак “Зубра” прэзентуюць у Беластоку

Сёлета Цэнтр беларускай культуры, які нядаўна паўстаў у Беластоку, распачаў свой кніжны праект. Сярод першых кніг, выдадзеных ім, – зборнік апавяданняў Міхала Андрасюка «Зубр» у перакладзе на польскую мову Марціна Рэмбача.

«Гэта апавяданні, якія друкаваліся ў першых двух маіх кнігах», – распавёў Міхал.

Мне цікава было вярнуцца да гэтых тэкстаў, параўнаць з тым, як я пішу цяпер, як я цяпер бачу свет. І ўсё ж такі пэўную эвалюцыю бачу, цяпер так не напісаў бы, крыху іначай. Калі пра змест, то з перакладчыкам мы ўзгаднялі якія апавяданні павінны ў гэтую кнігу ўвайсці. Я яму даў крыху больш, каб ён таксама мог зрабіць нейкі адбор, і з 12-13 апавяданняў ён выбраў 10, якія ўвайшлі ў кнігу.

На імпрэзу запрашае намесніца дырэктара Цэнтра Ілона Карпюк:

Сустрэча пройдзе 22-га кастрычніка на малой сцэне клуба „Змена Клімату“. Мадэратарам будзе Андрэй Байгус з Польскага радыё Беласток, і ён меў дачыненне да такіх сустрэч, бо ўлетку ў межах фестывалю SlowFest адбылася адна размова. Андрэй сказаў мне, што тады ён яшчэ не паспеў запытаць у аўтара шмат што, таму будзе нагода дапытаць яго з чытачамі вакол гэтай кнігі.

Першая прэзентацыя кнігі адбылася ў мінулую пятніцу ў родной для Міхала Андрасюка Гайнаўцы. Наступная прэзентацыя адбудзецца заўтра, 22 кастрычніка, у беластоцкім клубе Zmiana Klimatu (ulica Warszawska 6). Пачатак у 18.30 польскага часу.

Беларускае Радыё Рацыя