BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Будславе абвясцілі збор на працяг рэстаўрацыі касцёла

Нацыянальны санктуарый у Будславе вымушаны працягваць рэстаўрацыю без фінансавання з боку дзяржавы, нягледзячы на тое, што па ініцыятыве ўлад ён быў абвешчаны «духоўным цэнтрам» католікаў Беларусі. 16 лютага парафія распаўсюдзіла зварот аб тым, што «мае патрэбу ў дапамозе».

Фота: catholic.by

Санктуарый апублікаваў ліст пробашча, адрасаваны да ўсіх, хто можа зрабіць ахвяраванне. У лісце гаворыцца пра тое, што пасля прызначэння будслаўскага касцёла «духоўным цэнтрам» быў распрацаваны план мерапрыемстваў на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных прац.

Парафія просіць аказаць любую спонсарскую дапамогу. Агульная сума, якая патрэбна ўжо ў бліжэйшы час (толькі на падрыхтоўчыя працы), – амаль 1 млн 700 тыс. рублёў, што перавышае суму ўсіх ахвяраванняў, якія былі сабраныя дагэтуль пасля пажару ў касцёле – 1 млн 446 тыс. рублёў.