BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Будславе пачалі новы этап археалагічных раскопак

У каталіцкім Нацыянальным санктуарыі ў Будславе    пачалі новы этап археалагічных раскопак з удзелам валанцёраў, піша Katolik.life.

Гэтыя работы праходзяць паралельна з рэканструкцыяй і рэстаўрацыяй цяперашняга касцёла, які пацярпеў ад пажару ў 2021 годзе. Архітэктурныя і археалагічныя даследаванні праводзяцца з мэтай аднавіць увесь вялікі комплекс будслаўскага кляштара бернардынцаў. У будучыні гэта дазволіць стварыць у Будславе агульнабеларускі «духоўны цэнтр» — такую ідэю выказвалі ўлады.

Што тычыцца рэстаўрацыі цяперашняга касцёла, то яе плануецца цалкам завяршыць толькі ў 2033 годзе. Фінальным этапам будзе аднаўленне інтэр’ераў.