BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Чарнагорыі дзейнічае ансамбль беларускага танца “Валошкі”

Ансамбль беларускага танца “Валошкі” працягвае сваю дзейнасць у Чарнагорыі. 

Гэта не толькі месца, дзе можна вывучыць новыя танцавальныя рухі, але і кропка збору беларусаў у такой краіне.

Распавядае адна з яго заснавальніц Наталля Масюк:

У нас быццам бы ўсё засталося па-ранейшаму, мы збіраемся два разы на тыдні, праводзім рэпетыцыі свае, робім новыя танцы, новыя пастаноўкі. У нас ёсць два новых танцы. Зараз прадумваем новыя касцюмы, не зусім новыя, але нейкія дапаўненні да тых, што мы ўжо стварылі

Наталля Масюк дадала, што ўвесь час ансамбль шукае спонсараў. Патрэбны абутак, па магчымасці, касцюмы і вялікая цяжкасць існуе з галаўнымі ўборамі. Цяпер удзельнікі калектыву цалкам робяць сабе касцюмы.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя