BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Чарнай Беластоцкай прэзентавалі кнігу-альбом «Po naszemu»

У гарадской бібліятэцы Чарнай Беластоцкай, што ў Беластоцкім павеце, адбылася прэзентацыя кнігі-мастацкага альбома «Po naszemu» мастачкі, мясцовай жыхаркі Магдалены Садоўскай. Яе кніга – гэта больш за 40 яе мастацкіх работ, якія ілюструюць тую ці іншую жыццёвую сітуацыю, апісаную на мясцовай гаворцы.

Кажа аўтарка і ўдзельнікі прэзентацыі:

– Натхніла мяне тое атачэнне, якое было вакол маёй прабабулі, і тая мова, якой яна размаўляла. Я таксама маю беларускія карані і хацела б пра гэта не забываць.

– Бабуля мая, прабабуля і я – галоўная інспірацыя для напісання гэтай кнігі. Яна расла з гэтымі словамі і захацела напісаць такую кнігу. Акрамя таго сям’я яе бацькі паходзіць з Беларусі. Таму тая мова патрапляла і ў нашу сям’ю.

– Дзякуючы таму Магда напісала такую дыпломную працу. Атрымалася гэта выдаць у форме кнігі. Думаю, многія жыхары мястэчка змогуць яе атрымаць і пераказаць далей.

– Так склалася, што на Падляшша з розных бакоў людзі прыходзілі і ўсё змянілася. Некаторыя можа не хочуць асацыяцый з беларушчынай, але я з ахвотай прыехаў, бо хацеў штосьці даведацца, што аўтарка мела на думцы.

– Мая кніга напісана ў такі спосаб, каб магла трапіць і да людзей па-за межамі Падляшша. Гэтыя тэксты сплеценыя ў такія забаўныя сцэнкі, дзякуючы якім людзі і з Падляшша, і з іншых рэгіёнаў знойдуць штосьці для сябе.

Акрамя іншага, у біблятэцы Чарнай Беластоцкай, дзе адбылася прэзентацыя выдання і працуе аднайменная мастацкая выстава «Po naszemu», Магдалена Садоўская арганізавала адмысловую кнігу, куды кожны жадаючы можа запісаць ад сябе словы ці выразы на мясцовай гаворцы, якія лягуць пасля ў аснову чарговай такой кнігі.

Цалкам матэрыял:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя