У Беластоку прайшлі чарговыя беларускія традыцыйныя танцы пад дуду. Гэтым разам удзельнікі выйшлі са сценаў Хаба «Новая Зямля» і затанчылі наўпрост на Пляцы Маршалка Пілсудскага ля драматычнага тэатра.
Кажуць удзельнікі танцавальнай імпрэзы:
– Танцы працягваюцца. Робім зараз іх тут, на вуліцы, таму што ёсць цяпло і больш прасторы. Але хіба праз некалькі месяцаў зноў вернемся да Хаба, туды, дзе і былі. Вусе танцы файныя і класныя.
– Ходзім кожныя выходныя, як толькі ёсць танцы, асабліва пакуль на вуліцы.
– Я тут адчуваю сябе як у гасцях, але ў блізкіх родзічаў.
– Беларусы Падляшша – гэта беларусы, проста ў розных умовах развіваліся. Адна культура, але, канешне, з уплывам іншай, з уплывам польскай.
З надыходам халадоў, беларускія традыцыйныя танцы пад дуду вернуцца ў беластоцкі хаб “Новая зямля”, дзе будуць праходзіць па нядзелях. Уваход вольны.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя