BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У цэнтры Варшавы паказалі перформанс “Free Forms”

У цэнтры Варшавы паказалі перформанс “Free Forms” (“Вольныя формы”).

“Пастаноўка адлюстравала сучасныя пачуцці многіх беларусаў”, – распавёў акцёр Канстанцін Мужаў.

– Мы атрымалі грант, адабралі яго са шматлікіх іншых праектаў. Праект для нас усіх вельмі важны, таму што ён якраз пра эміграцыю і пра складанасці людзей з мовай. Перформанс быў пра тое, як чалавек прыходзіць куды заўгодна, ён не ведае мовы і яму вось гэта дарога, гэтая лінія як сімвал гэтай дарогі. Яму вельмі складана балансаваць не ведаючы правіл гульні, ён шукае розныя варыянты, І ўрэшце рэшт дабіваецца поспеху.

Над перформансам працаваў і музыка Ілля Семашкевіч, а таксама актывісты, якія ў рамках праекту паспрабавалі сябе ў якасці акцёраў.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя