З нагоды 161-й гадавіны паўстання 1863 года ў Хорашчы ўспаміналі мясцовых паўстанцаў. У памяць пра герояў Гарадскі гмінны цэнтр культуры і спорту пры падтрымцы грантавай праграмы «Niepodległa» арганізаваў гістарычную рэканструкцыю падзей.

Кажа кіраўнік Цэнтра Пшэмыслаў Сянко:
– Наша рэканструкцыя адлюстроўвае сутычку паўстанцаў і расейскага войска ў 1863 годзе і звычайнае жыццё. Палова рэканструкцыйнай групы складаюць беларусы. Мы задаволеныя, што паўстала гэтая рэканструкцыйная група, бо ў нас агульная трагічная гісторыя, якая нас яднае.

Высока ацаніў узровень арганізацыі і мажлівасць удзелу беларускіх рэканструктураў удзельнік мерапрыемства, кіраўнік Клуба гістарычнай рэканструкцыі “Invictus 1863” Васіль Калач:
– Гэта рэканструкцыя пакарання паўстанцаў у Хорашчы. Зразумела, што тыя клубы, якія тут зараз удзельнічаюць, больш дарослыя, больш гадоў існуюць, і зразумела, што яны абрастаюць большым абсталяваннем, касцюмамі і яшчэ чымсьці. А мы клуб яшчэ вельмі малады, але пры гэтым мы выглядаем нядрэнна на агульным тле.
Гістарычная рэканструкцыя ў Хорашчы прайшла ў гонар мясцовых паўстанцаў: пакараных смерцю 26 кастрычніка 1863 года Ксаверыя Маркоўскага, Вінцэнта Асвяцінскага і Яна Рагоўскага, а таксама ў памяць расстралянага ў Гародні 23 кастрычніка 1863 г. Дамініка Талінскага.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:





























Беларускае Радыё Рацыя






