BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Даўгаўпілсе адкрылася выстава малюнкаў беларускіх палітвязняў

У Даўгаўпілсе 15 чэрвеня адкрылася выстава малюнкаў беларускіх палітвязняў «Беларусь. Мастацтва за кратамі». Выставу ў New East можна будзе паглядзець да 14 ліпеня.

Фота: Рэйніс Інкенс, Сойм Латвіі.

Таксама ў гэты ж дзень ў Інстытуце культуры New East (вуліца 18 Навэмбра, 41A), Латвійскі тэатр пратэстнай культуры прадставіў свой новы спектакль «Хрышчоны».

Фота: chayka.lv

Спектакль прысвечаны памяці Валянціна Штэрмера — беларускага палітвязня, пра смерць якога стала вядома напярэдадні Міжнароднага дня салідарнасці з беларускімі палітычнымі вязнямі, які адзначаецца 21 траўня.