У нядзелю, 14 снежня, а 15:00, у Гмінным Цэнтры Культуры (GCK) у Дубінах адбудзецца прэзентацыя новага выдання Музея Малой Айчыны ў Студзіводах — багата ілюстраванай гістарычнай кнігі «EUGENIUSZ JEWIEC. CZAS I LUDZIE» аўтарства Дарафея Фіёніка. Асаблівую ўвагу на мерапрыемстве прысвяцяць асобе і спадчыне Яўгена Еўца — выбітнага дырыжора, кампазітара і педагога, які нарадзіўся менавіта ў Дубінах.

Аўтар кнігі, Дарафей Фіёнік, адзначае:
– У Дубінах пад Гайнаўкай быў настаўнікам Іван Евец, яго бацька. А мама была дачкою псаломшчыка дубінскай царквы. Там пажаніліся. А ў 1948 годзе пераехалі з вялікаю групай жыхароў таго лагеру, 600 чалавек, у Марока. І там жылі 15 гадоў. Яўген Евец спачатку быў геадэзістам. Калі пабудавалі праваслаўную царкву, то ён стаў псаломшчыкам, рэгентам.
2025-ы год з’яўляецца юбілейным — 120-годдзе з нараджэння Яўгена Еўца. Акрамя прэзентацыі кнігі, для наведвальнікаў адкрыта экспазіцыя, прысвечаная жыццю і творчасці Еўца ў Музеі Малой Айчыны ў Студзіводах, а таксама ўсталяваная памятная шыльда на доме, дзе нарадзіўся выбітны музыкант і дырыжор.
Цалкам матэрыял:


Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара і Музея Малой Айчыны ў Студзіводах.






