BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

 У «Дудутках» пройдзе 16-ы фестываль сярэднявечнай культуры «Наш Грунвальд»

19 і 20 ліпеня 2025 года музейны комплекс “Дудуткі” ператворыцца ў сярэднявечны горад з яго жыхарамі, норавамі і рыцарскімі турнірамі. Там пройдзе самы маштабны рыцарскі фестываль у Беларусі “Наш Грунвальд”.

Фота: facebook.com/Dudutki

Удзел у фэсце бяруць больш за 450 прадстаўнікоў клубаў ваенна-гістарычнай рэканструкцыі.

 У праграме – урачыстае шэсце рэканструктараў, рыцарскія пешыя, конныя і лучныя турніры, прафесійныя баi, спартыўныя бугурты, а таксама оpen-air канцэрт «Пiр пасля бiтвы». 

Будзе працаваць пляцоўка “Горад майстроў, сярэднявечны кірмаш”. Продаж вырабаў рамесных майстэрняў, майстар-класы па рамёствах.

 Дадаткова будзе арганізаваны трансфер і намётавы лагер.