Беларускі гурт “Разбітае Сэрца Пацана” дасць канцэрт у Варшаве. Падзея будзе прымеркаваная да Дня Усіх Закаханых.

“Назва імпрэзы “РСП саедзіняет” не выпадковая”, – распавядае ўдзельнік калектыву Дзяніс Тарасенка.
– Ёсць выпадкі, і іх шмат, калі людзі на канцэртах перазнаёміліся, у іх заводзіліся стасункі, якія потым перарасталі ў шлюб. І вось людзі на канцэртах перазнаёміліся, потым людзі на канцэртах РСП рабілі прапанову рукі і сэрца, а потым РСП грала ў гэтых людзей на вяселлях. І вось гэтыя сем’і жывуць, у іх з’яўляюцца дзеткі. Таму можа сказаць, што РСП прымае ўдзел у паляпшэнні дэмаграфічнай сітуацыяй беларусаў.
Канцэрт гурта “РСП” адбудзецца 14-га лютага ў клубе “Scena Chmelna” (Nowy Świat 27a). Дзверы адчыняцца ў 19:00, пачатак падзеі ў 20:00. Беларускае Радыё Рацыя – інфармацыйны партнёр імпрэзы.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя






