У эміграцыі беларускі музыка можа адчуваць сябе камфортна. Такім меркаваннем падзяліліся артысты Зміцер Бартосік і Юстына Карпіловіч.
Яны прыгадалі свае найбольш яркія канцэрты ў рэлакацыі.
– Для мяне быў вельмі важны канцэрт у сваім класе. Нягледзячы на тое, што гэта быў канцэрт усяго для 15 чалавек, бо не ўсе прыйшлі, гэта была вельмі важна. Бо гэта новае асяроддзе, я хацела заявіць пра тое, што я не проста нейкая з вамі дзяўчынка, з якой вы не хочаце размаўляць, а я вось так, і я так магу. Вось такія рэчы для мяне застаюцца важнымі.
– У мяне самы галоўны выступ адбыўся у студзені месяцы на сцэне ў Хмельнай, дзе сабралася менавіта мая публіка, якая памятае ўсе мае песні 90-ых гадоў. Там было вельмі-вельмі душэўна.
“Таму з задавальненнем паўтарым”, – дадаў Зміцер Бартосік.
Беларускае Радыё Рацыя