
Прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Францыі запрашаюць далучыцца да святкавання Дня Волі ўсіх, хто будзе ў Парыжы 27 сакавіка. А менавіта тут адбудзецца прэзентацыя кнігі Змітра Лукашука “Беларуская нацыянальная ідэя”, — распавёў адзін з арганізатараў, грамадскі актывіст Дзяніс Кандакоў:
— Гэта дата, якую мы павінныя памятаць, бо гэта сапраўды дзень, калі Беларусь паўстала як незалежная краіна. Менавіта Беларусь, з гэтай назвай — гэта вельмі важная і істотная дэталь. Адзначае перш за ўсё нараджэнне краіны, нацыі, якая фармуецца і далей, і фармуецца з вялікімі праблемамі, перашкодамі, але фармуецца і ў яе ёсць імя.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Мерапрыемства да Дня Волі ў Францыі будзе арганізаванае ў Даследчым цэнтры Europes-Eurasia-CREE (Inalco). Тут будзе праведзены круглы стол на тэму: “Беларусь: што ад яе засталося?”.
Беларускае Радыё Рацыя