BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Франкфурце хочуць ушанаваць памяць Васіля Быкава

Той адрэзак жыцця, што Васіль Быкаў правёў ў Франкфурце, хочуць ушанаваць беларусы Нямеччыны.

Васіль Быкаў

Таксама ў шэрагу нямецкіх гарадоў плануецца зладзіць культурніцкія вечарыны на літаратурную тэму, – кажа прадстаўніца беларускай дыяспары Таццяна Трафімава:

– У Франкфурце жыў Васіль Быкаў, і на сённяшні момант ёсць невялікая група актывістаў, якія хочуць увекавечыць памяць Быкава ў Франкфурце. На сённяшні момант мы ўжо падавалі заяўку ў камунальныя службы адносна ўсталявання невялікай шыльды каля дома, дзе ён жыў.

Таццяна Трафімава дадала, што беларусаў у Нямеччыне ўсё часцей яднае культура. На палітычныя акцыі сабраць прадстаўнікоў беларускай супольнасці значна цяжэй праз пераслед іх родных у Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя