Адкрываў фестываль хор «Universitas» з Румуніі. Апроч таго ў першы фестывальны дзень была ўручана Прэмія імя князя Канстанціна Астрожскага за выдатныя дасягненні ў галіне духоўнасці і дзейнасць, накіраваную на аб’яднанне хрысціян. Сярод лаўрэатаў – Айцец Георгій Латушка, пробашч сабору святога Пятра і Паўла ў Менску.
— Сённяшні спеў у Гайнаўцы – гэта голас нашай любові да Цябе, які ёсць нашым Панам і Збаўцам. Спеў у Касцёле – гэта Твой голас у нас, бо кожная нота – Тваё дыханне. Калі мы спяваем падчас велікоднага перыяду, мы ўсведамляем Тваю перамогу над смерцю. Святы Ян Залатавусны ў сваім велікодным слове вучыў: Пекла! Ідзе перамога твая? Хрыстос уваскрос і дэманы ўпалі. Хрыстос уваскрос і жыццё заззяла ў паўнаце. Хрыстос уваскрос і ніхто не застаўся мёртвым. Гэтую праўду мы абвяшчаем свету праз велікодныя песні. Спевы ў праваслаўнай царкве.
Фестываль царкоўнай музыкі праходзіць у Гайнаўцы з 13 па 18 траўня. Цягам тыдня для слухачоў выступяць хоры з Падляшша, а таксама іншых краін – Літвы, Латвіі, Сербіі і Македоніі.
Беларускае Радыё Рацыя