У беластоцкай галерэі «Арсенал» 13 сакавіка адбылося адкрыццё персанальных выставаў украінскіх мастачак — Каці Лібкінд і Лесі Хаменкі. Каця Лібкінд прадставіла выставу, якую назвала «Адчайвацца — глядзець». А Леся Хаменка – свае працы аб’яднала ў выставу пад назвай «Фундаментальна нявызначаны стан».

Гаворыць Леся Хаменка:
– Мушу сказаць, што я маю 20 гадоў творчай практыкі. І гэта мая першая персанальная выстава ў краіне Еўрапейскага звязу. Дзякуй! Таму яна заўжды будзе для мяне асаблівай. Калі коратка сказаць, то амаль усе мае работы тут заснаваныя на лічбавых дакументах вайны – фота і відэа.
Выставы ў беластоцкай галерэі «Арсенал» украінскіх мастачак Каці Лібкінд і Лесі Хаменкі будуць працаваць да 7-га чэрвеня. Сёння мастачкі правялі аўтарскія экскурсіі па экспазіцыі сваіх выстаў.
Арганізатары адзначаюць, што экспазіцыя прызначаная для наведнікаў старэйшых за 18 гадоў.










Беларускае Радыё Рацыя






