24 раз у Гарадку прайшла «Сяброўская бяседа». Мерапрыемства штогод сцягае людзей з цэлага рэгіёну, бо тут можна пачуць добрую музыку і адчуць свойскую атмасферу. Над гарадоцкім залівам можна было таксама пакаштаваць мясцовую кухню і лакальных напіткаў, а таксама купіць кніжкі падляшскіх аўтараў. Фестываль «Сяброўская Бяседа» адлюстроўвае культуру мясцовай супольнасці, адзначыў ваявода падляскі Яцэк Бжазоўскі.
— Польская сіла, сіла нашай дзяржавы грунтуецца на мясцовай супольнасці, на ўсіх нас, хто працуе на карысць нашых малых радзімаў, будуем іх, і яны сапраўды прыгажэюць, як на нашых вачах прыгажэе Гарадок, цэлае Падляшша і Падляскае ваяводства.
Кажа намеснік прэзідэнта Беластока Марэк Масальскі:
— Зычу вясёлай, доўгай забавы да белага ранку. Я рады, што беларуская культура, беларуская мова застаюцца жывымі, і ў гміне Гарадок захоўваюцца.
— Як едзеш на канцэрт, дзесь стаіш і сядзіш на лаўцы. А тут таксама ёсць такая атмасфера, узяць якісь кошык, якісь коцык, сесці, пагуляць з сябрамі. Гэта як і назва — „Сяброўская бяседа“. Гэта гаворыць пра тое, што не мае быць звыклы канцэрт, каб паслухаць. Разам, каб усё разам пагулялі, пасядзелі.
Фестываль «Сяброўская бяседа» з’яўляецца адным з найважнейшых культурных мерапрыемстваў, якія прадстаўляюць культурную спадчыну і народную творчасць рэгіёна, з галоўным акцэнтам на культуры беларускай нацыянальнай меншасці. Арганізатар мерапрыемства – Гмінны цэнтр культуры ў Гарадку.
Беларускае Радыё Рацыя