BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Гародні працуе выстава, прысвечаная Нёману

Выстава, прысвечаная Нёману, працуе ў Гарадзенскай абласной бібліятэцы. У экспазіцыю ўвайшло больш за 400 экспанатаў, піша hrodna.life.

Фота: vgr.by

На выставе прадстаўлены здымкі Гародні мінулых стагоддзяў – па іх можна ўбачыць, як мяняўся горад і берагі ракі. Таксама паказаныя фатаграфіі пляжнага адпачынку гарадзенцаў. Увайшлі ў экспазіцыю старажытныя кнігі, прадукцыя прадпрыемстваў з маркай «Нёман» (шклозавод, абутковая фабрыка, спортклубы і санаторыі). Ёсць і экспанаты часоў СССР: вазы, духі, абутак і часопісы «Нёман». Асобны блок у выставе займае гісторыя авіяпалка «Нармандыя-Нёман», які ваяваў у Другой сусветнай вайне.

Выстава праходзіць у абласной бібліятэцы Карскага на вул. Карбышава, 17. Экспазіцыя будзе працаваць да 20 кастрычніка.