Фестываль тэатраў «Батлейка» пройдзе ў Гародні на Дзень горада 7 верасня. Пляцоўка будзе на вуліцы Савецкай каля ЦУМа. Удзел прымуць 10−12 батлеечных тэатраў.
У рэпертуары на Дзень горада будуць як традыцыйныя для батлеек рэлігійныя сюжэты — Каляды і Вялікдзень, так і спектаклі паводле твораў беларускіх аўтараў і народных казак. Паказы будуць ісці амаль цэлы дзень, піша Гродна-лайф.
Сёлета ў Гародні афіцыйна адзначаюць 896 гадоў існавання горада — з першай узгадкі пра яго ў Іпацьеўскім летапісе 1128 года. У Радзівілаўскім і Лаўрэнцьеўскім летапісах горад узгадваецца ў 1127 годзе.