BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Гародні пройдзе IV міжнародны фестываль “Лялькі над Нёманам”

Тэатральныя калектывы з Беларусі, Казахстана, Расеі і Узбекістана прыедуць у Гародню на IV міжнародны фестываль лялечнага мастацтва “Лялькі над Нёманам”, які пройдзе ў абласным цэнтры з 18 па 22 верасня, паведамляе Sputnik.

Фота: ktotam.by

Беларусь на тэатральным фестывалі ў Гародні прадставяць тэатры лялек з Берасця, Менска, Магілёва і Гародні, Расею – тэатры з Разані, Мурманска, Санкт-Пецярбурга, Казані, Арэнбурга, Волагды, Сахаліна. Упершыню ўдзел у фестывалі прымуць Узбекістан і Казахстан.

Цырымонія адкрыцця форуму прызначаная на 18 верасня. Яскравым акцэнтам гэтага дня стане тэатральнае шэсце ўдзельнікаў фестывалю. Яно стартуе а 16-й гадзіне на плошчы Савецкай і завершыцца ля будынка Гарадзенскага абласнога тэатра лялек.

Усяго фестываль збярэ каля 150 удзельнікаў, цягам пяці дзён яны будуць паказваць свае найлепшыя пастаноўкі як для дзяцей, так і для дарослых.