
Ілюстрацыйнае фота
У Гданьску пачаўся новы сезон Беларускага Моўнага Клуба. За першыя тыдні верасня ўжо адбылося дзве сустрэчы. Галоўная мэта клуба – камунікацыя, размовы, практыка жывой беларускай мовы, – адзначыў адзін з арганізатараў:
– Моўныя сустрэчы адбываюцца рэгулярна, стараемся сустракацца кожную нядзелю. Па колькасці ўдзельнікаў бывае па-рознаму. Гэта напэўна залежыць ад фармату, ад тэмы. Сустрэча можа быць проста ў выглядзе размовы.
Удзельнікі Беларускага Моўнага Клуба сустракаюцца кожную нядзелю ў Еўрапейскім цэнтры Салідарнасці ў Гданьску.
Беларускае Радыё Рацыя






