BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Гданьску працягвае сваю дзейнасць беларускае культурнае таварыства “Хатка”

Канцэрт-прэзентацыя беларускамоўнага фартэпіяннага дапаможніка, Сустрэча з мастачкай і пісьменніцай Эльгай Паповай, “Чацвер з Маляванычам”, Ноч Паэтаў і агучванне вынікаў конкурсу і правядзенне цырымоніі ўзнагароджання лаўрэатаў прэміі імя Ежы Гедройця.

Усё гэта восеньскія актыўнасці ў межах беларускага культурнага таварыства “Хатка” ў Гданьску, – распавёў намеснік старшыні Раман Шчэрбаў:

-Накірункі дзейнасці не змяніліся. Мы займаемся перадусім беларускай культурай. Накірункі ўвесь час актуальныя. Так што працуем у гэтым напрамку. Варта адзначыць, што напрыканцы верасня ў нас адбыўся канцэрт-прэзентацыя беларускага фартэпіяннага дапаможніка “Музычная вандроўка з Алесем і Паўлінкай”, падрыхтаваны беларускімі мастакамі і музыкамі. У кастрычніку мы яшчэ жылі Ноччу расстраляных паэтаў. 29 кастрычніка адбылася музычна-тэатральная дзея ў Гданьску на Радыё нястрачаных надзей.

Сачыць за бягучымі мерапрыемствамі і далучацца да іх можна праз суполку ў фэйсбук Białoruskie Towarzystwo Kulturalne “Chatka”.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя.