BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Гданьску працуе Майстэрня беларускага фальклору

Беларусы збіраюцца разам, каб развучваць традыцыйныя беларускія спевы, вучаць народныя танцы.

Фота з сацыяльных сетак Вольгі Барышнікавай

Тут нават функцыянуе Майстэрня традыцыйнага беларускага адзення, – распавяла беларускі этнамузыколаг, выкладчыца традыцыйнага спеву, музыка, лаўрэатка міжнародных конкурсаў Вольга Барышнікава:

-Два разы ў Гданьску афлайн я праводжу групавыя заняткі па спевах беларускіх традыцыйных для жанчын. Гэта заняткі, якія не патрабуюць спецыяльнай музычнай адукацыі, папярэдняга досведу. Галоўнае – гэта жаданне паглыбіцца ў тэму. Мы не спяваем апрацоўкі песень, мы стараемся рабіць гэта ў тым выглядзе, у каторым песні гучаць. Зараз нас прыблізна 18 чалавек.

Вольга Барышнікава дадала, што каб далучыцца да Майстэрні беларускага фальклору дастаткова напісаць да яе ў асабістыя паведамленні ў сацыяльных сетках.

Беларускае Радыё Рацыя.