У канцы ліпеня з’явілася інфармацыя, што ў знакамітым Гервяцкім касцёле, што ў Астравецкім раёне, рамантуюць фасады цэментам, які наносіць шкоду муроўцы на вапне.
Міністэрства культуры адрэагавала на скаргу: выявілася, што работы сапраўды праводзілі незаконна. «Работы на касцёле прыпынены да распрацоўкі неабходнай дакументацыі, на падставе якой будуць выконвацца рамонтна-рэстаўрацыйныя работы ва ўстаноўленым парадку», — паведамляецца ў дакуменце ведамства.
Касцёл Святой Тройцы ў Гервятах – гэта велічны храм у неагатычным стылі, які паўстаў у пачатку 20 стагоддзя. Ён з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю Беларусі. Гэты храм называюць беларускім «Нотр-Дамам».
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: t.me/spadczyna