
У Гістарычным музеі – філіяле Падляшскага музею, адбыўся чарговы майстар-клас па падляшскай вышыўцы. Кажа вядоўца сустрэчы, старэйшы захавальнік музею Аліна Дэмбоўска-Янкевіч:
– Ладзім майстар-класы па вышыўцы. Прыйшоў час на вышыўку крыжыкам. Для нашай падляшскай традыцыі яна вельмі важная, бо вядомая больш за сто гадоў. Вышываліся кашулі, фартухі і абрадавыя ручнікі. Заняткі праводзяцца раз на месяц і карыстаюцца вялікай зацікаўленасцю. Я думаю, што будзе 15 асоб, а аказваецца, што больш. Хочам паказаць, што нашыя падляшскія арнаменты прыгожыя і могуць існаваць у штодзённым жыцці.
Удзельнікі майстар-класа змаглі ўпрыгожыць льняныя торбы вышыўкай крыжыкам, якая была папулярнай на Падляшшы больш за 100 гадоў.












Беларускае Радыё Рацыя






