BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У інтэрнэце з’явілася новая беларуская гульня «Побач»

Новая беларуская анлайн-гульня «Побач» дапаможа развіць моўную інтуіцыю і весела правесці час. Па словах яе аўтара Алеся Дробыша, такая гульня ўжо існуе на іншых мовах.

«Я чакаў з’яўлення яе беларускай версіі, не дачакаўся і таму зрабіў  сам», – распавёў Алесь.

-Сутнасць гульні вельмі простая – трэба адгадаць таемнае слова дня. Кампутар яго загадаў. Гульня паказвае, наколькі мая версія блізкая ці далёкая ад загадкі па сэнсе. Менавіта па сэнсе – у гэтым фішка гульні.

Алесь Дробыш дадае, што ствараць гульню яму дапамагае жонка. «Мы абодва – прыхільнікі такіх забаў», – кажа дзеяч. Праверыць свае беларускамоўныя сілы можна на старонцы https://pobach.app/.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя