BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Кіеве прайшоў фестываль UNIDAY

У канцы траўня ў Кіеве адбылася першая ў гісторыі краіны ўрачыстая падзея, прысвечаная дню этнічнай згоды і культурнай разнастайнасці – фестываль UNIDAY.  Фестываль сабраў пад адным дахам прадстаўнікоў нацыянальных меншасцяў,  дзяржаўных інстытуцый і розных грамадскіх арганізацый – усяго каля 45 розных супольнасцяў. Важна, што ў фестывалі паўдзельнічалі і беларусы.

Кажа аўтарка калекцыі беларускіх лялек-мотанак Вольга Пашковіч:

– Мая калекцыя лялек таксама трапіла ў Кіеў. На фестывалі гасцям распавядалі пра палітвязняў, паказвалі, як выглядае жаночая форма ў калоніі, гаварылі пра беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць ва Украіне. Пра выцінанкі, нацыянальныя спевы, знаёмілі людзей з культурай Беларусі, яе гісторыяй. А таксама распавядалі пра тыя праблемы ў краіне, якія існуюць зараз у сувязі з рэпрэсіямі і палітычным становішчам.

Паводле Вольгі Пашковіч, фестываль быў арганізаваны Радай нацыянальнасці Украіны, упаўнаважанага Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека пры падтрымцы Рады Еўропы. Падзея прайшла ў статусе нацыянальнага форуму культур, дзе кожная нацыя змагла прадэманстраваць сваю ўнікальнасць.

Беларускае Радыё Рацыя