BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Клецкім раёне прадаюць шляхецкую сядзібу Яленскіх

У Клецкім раёне на Меншчыне прадаюць сядзібу Яленскіх. Пачатковая цана вельмі нізкая — усяго адна базавая велічыня (45 рублёў). Яе лёс вырашыцца на аўкцыёне 27 красавіка. Будынак адносіцца да гісторыка-культурных каштоўнасцей, а будучаму ўладальніку давядзецца за сем гадоў выканаць увесь комплекс рэстаўрацыйных работ.

Фота: onliner.by

Гэта месца мае багатую гісторыю. Спачатку землямі валодала маці караля Жыгімонта ІІ Аўгуста, потым яны перайшлі да роду Радзівілаў, а пазней — да сям’і Яленскіх, пры якіх сядзіба дасягнула найбольшага росквіту.

Пасля таго як Яленскія пакінулі маёнтак, будынак спачатку выкарыстоўваўся як казарма, шпіталь, вучэбны цэнтр і майстэрні. У 2000-х гадах яго закансервавалі.