У пачатку сакавіка ў Кракаве адкрыецца выстава «Беларускія мастакі на выгнанні», якая аб’яднае беларускіх творцаў з розных гарадоў Еўропы, у тым ліку з Беластоку.

Пра ідэю праекта, удзельнікаў і значэнне такіх ініцыятыў для беларускай культуры за мяжой распавядае арт-менеджарка і мастачка Таццяна Савіч:
– Гэтая выстава аб’ядноўвае працы беларускіх мастакоў і мастачак, якія пакінулі сваю радзіму. Гэта візуальны дыялог пра траўмы, страты, досвед выгнання, памяць. Ну і таксама пошук новай ідэнтычнасці. На гэтай выставе будзе прадстаўлена 14 мастакоў з Беларусі. Гэта зусім розныя мастакі – і маладыя, і ўжо сталага ўзросту.
Выстава, па словах Таццяны Савіч, мае свае асаблівасці:
– Усе працы, якія ўваходзяць у выставу былі сабраныя сям’ёй Шыліных. У гэтай выставе ўжо ёсць і новыя імёны. Маіх прац у гэтай выставе дзевяць, калі не памыляюся. І гэта розныя працы. Ёсць працы, якія я намалявала яшчэ ў Беларусі.
Адкрыццё выставы – 1-га сакавіка ў Кракаве ў Музеі Яна Паўла Другога.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






