17-гадовы беларус Казімір Савіцкі, які цяпер жыве ў Кракаве, стварыў новы гурт. Калектыў мае назву “Prypiać”, а ў яго склад уваходзяць бацька падлетка Цімафей Савіцкі (з бэнду “Петля Пристрастия”), Дзяніс Тарасенка («Разбітае сэрца пацана») і Саша Энджэла («Модель поведения»).

Распавядаюць Казімір, Дзяніс і Цімафей:
– Вельмі цікавы матэрыял, вельмі глыбокі. І нягледзячы на ягоны юны ўзрост, ён робіць дарослыя рэчы.
– Я зразумеў, што гэта тая музыка і тая атмасфера, тыя тэксты, якія вяртаюць мяне да маіх уласных пачаткаў.
– Першая напісаная кампазіцыя, я думаю, гэта была такая сцёбная песенька пра рэгіёны Беларусі. Потым я ўжо запісваў нейкія іншыя ідэі. Выйшла таксама песня “Ліхтары”. І гэта, можна сказаць, стала такім пунктам старту для гурта «Прыпяць».
Сёння, у пятніцу, 13 чэрвеня, артысты прэзентавалі дэбютны сінгл «Медыкамент». Паслухаць трэк можна на лібчавых пляцоўках: https://band.link/0nYZs
Instagram гурта Prypiać: https://www.instagram.com/prypiac/
Цалкам матэрыял:




Беларускае Радыё Рацыя






