BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Кракаве пройдзе фестываль “Летуцень”

26 ліпеня ў Кракаве пройдзе вялікі оўпэн-эйр “Летуцень”. Гасцей чакае насычаная музычная праграма, фудкорты, спартыўная, псіхалагічная, дзіцячая і іншыя пляцоўкі.

“Летуцень” – гэта цікавы фестываль, прапускаць які недаравальна”, – распавёў музыка гурта Zui, які сёлета выступіць на падзеі, Міхась Зуй:

-Мы аднойчы ўжо былі ў Кракаве на фестывалі “Летуцень”. І тады на дабрачынным аўкцыёне мы прапанавалі, хто набудзе нейкі лот, таму Алена Жалудок заспявае сваю песню. І прайшло паўтара года, але мы зрабілі гэту песню – песню “Узда” і нават зрабілі кліп. “Летуцень” вельмі класны, сямейны і ўтульны фестываль. І не толькі сямейны. Я помятаю, такі драйв быў.

Акрамя таго, Міхася Зуя можна будзе ўбачыць на оўпэн-эйры і ў якасці сувядучага імпрэзы (“чын-чын-чыноўніка”).

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя