Фота: chayka.lv
Асацыяцыя беларусаў Латвіі “Суполка” і культурная прастора New East у латышскім Даўгаўпілсе правялі выставу беларускай мастачкі Вольгі Якубоўскай “25 крокаў да Свабоды”. Сваімі карцінамі мастачка імкнецца яднаць беларусаў у змаганні за вызваленне сваёй радзімы ад дыктатуры:
– Прасцей за ўсё пасварыцца і разысціся ў розныя куты. Але гэта непрадуктыўна, мы павінны памятаць пра тое, чаму мы разам выйшлі. У нас ва ўсіх ёсць адна ідэя, адна мара. Дзеля гэтай ідэі і гэтай мары напэўна ўсе свае сваркі, крыўды можна нейкім чынам выбачыць, забыцца і ісці далей разам. Чым мы бліжэй адзін да аднаго, чым мы больш сябруем, тым мы мацней і адпаведна можам разам зрабіць нейкую добрую справу.
Сёння выстава працуе апошні дзень. У цырымоніі адкрыцця брала ўдзел лідар беларускіх дэмакратычных сілай Святлана Ціханоўская. Усе карціны прысвечаны змаганню беларусаў за свабоду і свае правы. З выставамі Вольга Якубоўская ўжо наведала Манака, Польшчу, Італію і Бельгію.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: chayka.lv