BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Лідзе знік памятны камень з магілы Адама Фалькоўскага

Напярэдадні 162-й гадавіны паўстання 1863 года невядомыя скралі памятны камень з магілы ксяндза Адама Фалькоўскага ў Лідзе, паведамляе польскае выданне Znadniemna.pl. Фалькоўскі быў расстраляны  царскімі ўладамі 24 чэрвеня 1863 года.

Фота: Znadniemna.pl.

Пра акт вандалізму рэдакцыі паведамілі чытачы з Ліды, якія хацелі ўскласьці кветкі і запаліць свечкі на сімвалічнай магіле ксяндза Адама Фалькоўскага ў гадавіну пачатку паўстання.

Вандалізм на месцы пахавання святара ўжо бываў раней: спачатку камяні вакол магілы раскідвала царская паліцыя, у 1940 годзе крыж знішчылі савецкія ўлады. З тымі крыжамі, што ставілі самі людзі ў 90-я, упарта змагаліся мясцовыя чыноўнікі. У 2010-м з дазволу ўладаў крыжы замянілі на камень, цяпер камусьці не спадабаўся і ён.