BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У лістападзе адбудзецца творчая вечарына Міры Лукшы

Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку, што рыхтуе адмысловую вечарыну беларускай паэткі з Беластоку Міры Лукшы.

Летась паэтка адзначыла 50-годдзе сваёй літаратурнай дзейнасці. Яна з’яўляецца старшынёй літаратурнага аб’яднання «Белавежа».

Пра свае кнігі, якія рыхтуе да друку, – расказала Міра Лукша:

– У мяне зараз ёсць набраныя кнігі да друку, іх дзве – гэта вершы і апавяданні для дзяцей, кніга з малюнкамі, на яе патрэбныя добрыя грошы, асабліва калі згадаць, што трэба выдаць яе ў колеры. Мне зрабілі малюнкі мае сяброўкі, якія малююць у мастацкім клубе ў Беластоку. Яны аматаркі, але малюнкі цікавыя. Думаю, неяк удасца мне гэтыя кнігі выдаць.

Літаратурны дэбют Міры Лукшы адбыўся на старонках тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва». Пісьменніца аўтарка 19 кніг вершаў і прозы. Сёлета выйшла яе найноўшая кніга апавяданняў «Wiedunnia».

Беларускае Радыё Рацыя