BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Літаратурным музеі прэзентавалі новыя залы экспазіцыі

У Менску ў Літаратурным музеі 27 чэрвеня адбылася прэзентацыя новых залаў экспазіцыі. Яны знаёмяць наведвальнікаў з літаратурай ХІ-ХІХ стст, паведамляе bellitmuseum.by. Адкрыццю экспазіцыі была прысвечана святочная праграма «Слова праз стагоддзі».

Беларуская літаратура прайшла амаль тысячагадовы шлях сваёй гісторыі і развіцця. Кожны тэкст, кожны твор – гэта найперш слова: яго патаемны сэнс, думка, увасобленая ў вобразах.

Фота: bellitmuseum.by