BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У люблінскім выдавецтве «Warsztaty Kultury» выйшла кніга п’ес Сяргея Кавалёва

У люблінскім выдавецтве «Warsztaty Kultury» у серыі «Wschodni Express» выйшла кніга п’ес драматурга і літаратуразнаўцы Сяргея Кавалёва ў перакладзе на польскую мову «Komedia Judyty». Перакладчыкамі выступілі Малгажата Бухалік, Агнешка Гораль і Беата Сівэк.

Сяргей Кавалёў вельмі ўдзячны люблінскаму выдавецтву, якое штогод выдае перакладныя кнігі беларускіх аўтараў:

– Вельмі важнае выдавецтва, якое называецца «Warsztaty Kultury», якое займаецца выданнем перакладаў літаратуры украінскіх і беларускіх аўтараў. Напэўна, не адно польскае выдавецтва не выдала столькі беларускіх кніг у перакладзе. Можна згадаць і Уладзіміра Арлова, і Альгерда Бахарэвіча, і Юлію Цімафееву, і яшчэ шэраг аўтараў, якія з Беларусі. Таму яны робяць вельмі такую важную місію.

Прадмову да кнігі Сяргея Кавалёва напісала прафесар Беата Сівэк.

Выданне складаецца з двух частак – п’ес для драматычных тэатраў і п’ес для лялячных тэатраў. Кніга змяшчае такія вядомы п’есы Кавалёва як «Лабірынты Власта», «Інтымны дзённік», «Замак з пяску» і іншыя.

Беларускае Радыё Рацыя