BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Магілёве збіраюцца пабудаваць музейны комплекс у гонар Мікалая ІІ

У Магілёве збіраюцца пабудаваць музейны комплекс у гонар расейскага цара Мікалая ІІ, які ў горадзе правёў першыя дні Лютаўскай рэвалюцыі.

Фота: tvrmogilev.by

Музейны комплекс плануюць узвесці ў парку Горкага побач з храмам святых Царскіх Страстацерпцаў — у такім чыне ў РПЦ была кананізавана сям’я апошняга расейскага імператара Мікалая II.

Новыя музеі будуць прысвечаныя падзеям пачатку XX стагоддзя, піша «Магілёў анлайн». Сярод асноўных тэм — Першая Сусветная вайна, Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага расейскай арміі, сям’я Мікалая II, георгіеўскія кавалеры, Лютаўская рэвалюцыя 1917 года.

Фота: mogilev.online, праект забудовы

Тэрміны рэалізацыі праекту пакуль не называюцца, аднак ужо ёсць эскізы архітэктурнага ансамбля.

Беларускае Радыё Рацыя