BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Мастах з’явіўся мурал з падвесным мастом

На адным са шматпавярхоўных будынкаў на вуліцы Зялёнай у Мастах з’явіўся вось такі мурал. На ім адлюстраваны дзве дзяўчыны ў белых сукенках і з вянкамі з васількоў. Таксама можна ўбачыць на мурале і славутасць Мастоў – падвесны мост. Ёсць на мурале і сноп пшаніцы, а таксама вадзяныя ліліі.

Нагадаем, што сёлета 21 верасня ў Мастах адбудзецца Гарадзенскі абласны фестываль-кірмаш “Дажынкі-2024”.

Беларускае Радыё Рацыя