BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Менску адкрылася выстава да 100-годдзя з дня нараджэння Васіля Быкава

25 студзеня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрылася часовая экспазіцыя “Васіль Быкаў. Жыццё праз абрысы і лініі”, прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Уладзіміравіча Быкава.

Фота з архіву БелТА

На выставе прадстаўлена больш за 70 графічных і жывапісных работ Васіля Быкава. Краявіды, хаткі, падворкі з часоў дзяцінства, успаміны пра вайну, выпадкі з жыцця – шмат каштоўных падзей зафіксавалі аловак і пэндзаль пісьменніка.

Акрамя таго, увазе наведвальнікаў прадстаўлены фотаздымкі, кнігі, рукапісы, лісты, дакументы, асабістыя рэчы, прадметы адзення і аксесуары Васіля Быкава з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.  

Фота: archives.gov.by

Экспазіцыйныя матэрыялы раскрываюць тэмы: “Дзяцінства”, “Ваенныя ўспаміны”, “Творы Быкава ў іншых відах мастацтва”, “Жыццё і творчасць пад мірным небам”.

Выстава будзе дзейнічаць да 5 траўня 2024 года.