У менскім клубе “Рэактар” 3 лістапада меў адбыцца канцэрт з нагоды Дзядоў. Сярод выступоўцаў — легендарны музыка Іван Кірчук, спявачка Іва Саціва, акапельны фолк-гурт Guda. Аднак сёння стала вядома, што канцэрт адменены.
“Мы толькі што атрымалі ліст пра скасаванне гастрольнага пасведчання”, — паведаміў у сацсетках арганізатар.
Прычыны адмену канцэрту не называюцца. Цалкам імаверна, што руку прыклала сумнавядомая даносчыца Вольга Бондарава. Яна абуралася канцэртам, пішучы, што “запланаваны чарговы шабаш неверагодных скакуноў па плошчах”.
Крыніца: t.me/viasna96