Адкрыццё выставы Уладзіміра Кандрусевіча было запланаванае на сёння, 16 студзеня, у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі. На ёй мастак планаваў паказаць творы апошніх гадоў.
У сваіх сацсетках Уладзімір Кандрусевіч паведаміў, што выстава прайшла ўсе этапы ўзгаднення, піша Reform.by.
Падчас мантажу выстава была адменена. Прычыны забароны невядомыя. Уладзімір Кандрусевіч — беларускі жывапісец, манументаліст. Вядомы ў тым ліку роспісамі касцёлаў. Пра свае жывапісныя творы аўтар піша: “Мастак-фігуратывіст з Беларусі. Узнаўляе свет да грэхападзення, дзе на першы план выходзіць чалавечае цела — поўнае жыцця, непрыхаванае, не скаванае вузамі ханжаства і крывадушнасці”.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: facebook/vladimir.kandrusevich