BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Менску развіталіся з Радзімам Гарэцкім – без беларускай мовы

24 чэрвеня ў канферэнц-зале Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылося развітанне з выбітным беларускім навукоўцам, геолагам і грамадскім дзеячам Радзімам Гарэцкім. Ён пайшоў з жыцця 22 чэрвеня на 97-м годзе. Развітальнае мерапрыемства прайшло без ужывання беларускай мовы.

Нават афіцыйная абвестка на сайце Акадэміі навук была цалкам на расейскай. Сітуацыю пракаментаваў гісторык Аляксандр Пашкевіч:

-Тое, што на развітанні з Радзімам Гарэцкім было аформлена ўсё па-расейску, не абавязкова звязана з нейкай свядомай палітыкай, што вось хацелі яго прынізіць адмыслова – чалавека, які ўсё жыццё змагаўся за беларускую мову і для якога беларуская мова была несумнеўнай каштоўнасцю. Так ужо афіцыйна напісалі па-расейску. Думаю, што праблема ў тым, што гэта вось такая беларуская абыякавасць да моўнага пытання.

Радзім Гарэцкі быў сынам акадэміка Гаўрылы Гарэцкага і пляменнікам пісьменніка Максіма Гарэцкага. Ён стварыў першую тэктанічную карту Беларусі, узначальваў Інстытут геахіміі і гефізікі, быў віцэ-прэзідэнтам Акадэміі навук. Удзельнічаў у працы Таварыства беларускай мовы, Згуртавання «Бацькаўшчына», выступаў за незалежнасць Беларусі і беларусізацыю навукі.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з адкрытых крыніц