BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Менску рыхтуецца адзін з найбуйнейшых выставачных праектаў Беларусі

Больш за 450 сучасных твораў мастацтва ад 200 беларускіх мастакоў будуць прадстаўленыя на фестывалі «Арт-Мінск». Ён праводзіцца штогод з 2018-га.

Як піша “Будзьма”, сёлета на фестываль паступіла больш за 1200 заявак, што з’яўляецца абсалютным рэкордам за ўсе гады яго правядзення. 90% работ будуць даступныя на анлайн-платформе па продажы мастацтва Artcenter.by.

Цэнтральная пляцоўка фестывалю, Палац мастацтваў, адкрыецца 3 траўня.