BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Менску спынілі яшчэ адну выставу

У Менску ўсяго тры дні працавала экспазіцыя, прысвечаная 110-годдзю “Чорнага квадрата” Казіміра Малевіча.

Выставу “1,10 квадрата” часова закрылі “па тэхнічных прычынах”, паведамляе фэйсбук-акаўнт Палаца мастацтваў, у вялікай зале якога яна праходзіла. У экспазіцыі былі прадстаўленыя абстрактныя карціны. Што менавіта стала прычынай прыпынення працы выставы — не паведамляецца.

“Чорны квадрат” — бадай, самая вядомая праца мастака-супрэматыста Казіміра Малевіча і адна з самых вядомых карцін у гісторыі мастацтва. Малевіч належыў да Віцебскай школы жывапісу, якая аформілася ў першай чвэрці XX стагоддзя.

5 лютага ў Беларусі спыніць працу яшчэ адна выстава — прысвечаныя 100-годдзю Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Яна мусіла працаваць да 5 траўня. 

Беларускае Радыё Рацыя