
У першы дзень фэсту інтэлектуальнай кнігі Pradmova у Варшаве адбыўся канцэрт, у якім прынялі ўдзел гурты Разбітае Сэрца Пацана, Trava, Harotnica і Кміт-ансамбль.

Імпрэза адбылася пры поўнай залі. Эмоцыямі ад падзеі дзеляцца артысты:
– Я на скрыпцы граў толькі ў аркестрах. Такога досведу ў мяне яшчэ не было, гэта для мяне вельмі цікава.
– Да фэсту Pradmova далучаемся з музычным сэтам, некаторымі прэм’ерамі, ну і з добрым настроем. Літаратура, музыка, мастацтва, культура – гэта ўсё таксама нам блізка.
– Я не чакала, што нас памятаюць, што людзі будуць падпяваць і пляскаць у далоні, крычаць. Вельмі цёпла, вельмі ваў. Я даўно такога не адчувала.
Цалкам гутарка ў далучаным гукавым файле:
Канцэрт адбыўся ў клубе Scena Chmielna, які з’яўляецца адным з партнёраў фэсту.
Сам жа фэст Pradmova будзе ладзіцца да панядзелка, 18 лістапада, уключна.

Беларускае Радыё Рацыя