BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Міхалове спрабуюць “Захаваць мімалётнае”

У Гміннай бібліятэцы ў Міхалове прайшла другая сустрэча ў межах праекта “Захаваць мімалётнае”, арганізаваная Цэнтрам беларускай культуры ў Беластоку і пад кіраўніцтвам даследчыцы Анэты Прымака-Онішк.

Юліта Неплох-Сітніцка

Значэнне супрацы з Цэнтрам адзначыла супрацоўніца Гміннай бібліятэкі ў Міхалове Юліта Неплох-Сітніцка:

– Гэта першы праект, які мы праводзім з беларускім таварыствам, як бібліятэка, але не першы, які праводзіўся ў гміне Міхалова. Маем надзею на далейшую супрацу, а таксама спадзяёмся, што з гэтага выйдуць нейкія публікацыі.

Анета Прымака-Онішк

Пра важнасць такога цыклу сустрэч выказалася вядоўца і даследчыца вуснай гісторыі Анета Прымака-Онішк:

– Гэта такі пачатак. Памяць мімалётная, яна вельмі хутка адыходзіць. Апісваем гісторыю, але вельмі часта гэта аповед з польскага досведу, а досвед меншасцяў адыходзіць, бо не запісваецца.

Мэта праекта “Захаваць мімалётнае” – зафіксаваць успаміны сталых людзей, запісаць гісторыі, якія яны перажылі ці пачулі і абараніць іх ад забыцця. Асаблівая ўвага аддаецца беларускаму складніку такіх успамінаў.

Беларускае Радыё Рацыя