У Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту, што знаходзіцца ў вёсцы Азярцо Менскага раёну, прайшло свята «Ой, скора, скора Калядкі».

Наведвальнікі свята разам з супрацоўнікамі музея змаглі паглыбіцца ў спеўныя традыцыі нашых продкаў у музеі пад адкрытым небам. Разам развучвалі калядныя песні і рыхтаваліся да Калядаў.

Таксама быў расповед пра збор песеннай спадчыны ў экспедыцыях ад Ул. Бярберава ды традыцыйныя танцы ды гульні.



Фота: facebook.com/EtnaBY






