BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Музеі Памяці Сібіры адкрылася «Бязмежжа Сібіры»

У Музеі Памяці Сібіры адкрылася часовая выстава „Bezkres Sybiru” («Бязмежжа Сібіры»). Прадстаўленыя на ёй творы былі створаны мастакамі па слядох інтэрв’ю з сібіракамі ў супрацоўніцтве з Інстытутам мастацтва Архітэктурнага факультэта Беластоцкай Палітэхнікі.

Кажа куратар выставы Каміль Капанё:

Мэтай выставы было паказаць, чым была Сібір, але не на ілюстрацыйным роўні, а глыбей. Такім спосабам, каб сучасны чалавек, маючы сродкі і інструменты, змог хоць крыху зразумець існасць Сібіры і адчуць крайнасць эмоцый, што перажылі сібіракі.

Кажа аўтар працы «Не было белых абрусаў», якая стала і афішай выставы, мастачка з гарадзенска-віленскімі каранямі Юстына Саламянка:

Узор традыцыйны для нашага рэгіёна, характэрны як для Падляшша, так і для Беларусі, бо Падляшша і Беларусь маюць агульную культуру. Я выкарыстала гэты ўзор, бо ён адразу пазнаецца як наш, блізкі. Чырвоная лінія, якая перасякае яго, сімвалізуе драматычныя падзеі ў жыцці сібіракоў.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Падчас адкрыцця выставы „Bezkres Sybiru” («Бязмежжа Сібіры») адбыўся перформанс Януша Балдыгі. Выстава працуе да 4 траўня 2025 года і будзе суправаджацца дадатковымі мерапрыемствамі, у тым ліку: куратарскія экскурсіі і адукацыйныя майстар-класы.

Беларускае Радыё Рацыя