У Музеі Вольнай Беларусі ў Міжнародны дзень абароны правоў чалавека адбылося адкрыццё выставы «Пачуцці», арганізаваная праваабарончым цэнтрам «Вясна».

На выставе звыш 100 малюнкаў палітвязняў, напісаных алоўкамі. Іх пісалі не мастакі, а людзі розных прафесій, якіх без віны кінулі за краты, кажа куратар выставы, былы палітвязень Арцём Задруцкі:
-Вось гэта не прафесіянальная праца як мастака, які малюе шмат гадоў. Мой асабісты досвед, ты малюеш тое, што ты адчуваеш. І імкнешся выкласці гэта на паперу. І таму большасць прац – гэта эмацыйныя працы для родных, нейкія адчуванні ці гэта дакументалістыка, якая дае выхад эмоцыям.
Паводле Арцёма Задруцкага, яго асабістых малюнкаў на выставе дзевяць. Гэта не ўсё, тое, што ён маляваў. Многія малюнкі не прапусціла цэнзура, а зараз, як стала вядома, малюнкі не прапускаюць наогул.
Выстава працягнецца да 15 снежня.






Беларускае Радыё Рацыя






